Брытанскі Манчэстэр прызнаны самым шматнацыянальным горадам Еўропы, бо яго жыхары размаўляюць на 153 мовах.
У Лондане карыстаюцца 300 мовамі, але гэта тлумачыцца размяшчэннем там пасольстваў многіх краін, адзначыў аўтар даследавання, прафесар Яран Матрас.
Што тычыцца Манчэстэра, то зараз агульная колькасць яго жыхароў складае паўмільёна чалавек, і з пункту гледжання культурнай разнастайнасці ён можа параўнацца з
Як паведамляе Euromag, дзве траціны школьнікаў горада гаворыць на дзвюх мовах — англійскай і сваёй роднай.Сярод гэтых замежных моваў сустракаюцца дзесяткі індыйскіх дыялектаў, мовы народаў Заходняй Афрыкі, курдская, ромская, уйгурская і нават науатль — мова старажытных ацтэкаў Мексікі.
Большасць замежнікаў гаворыць на роднай мове дома, але выкарыстоўваюць англійскую на працы ці вучобе.
0
0
0
0
0
0