Кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «БРСМ» будуць уключаць у склад калегій шэрагу міністэрстваў. Гэта ўстаноўлена ўказам № 559 ад 17 снежня 2012 года «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб’яднання» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі «,
які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Члены грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“, выбраныя ў яго кіруючыя органы, ўключаюцца ў склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны», — сказана ва ўказе.

Акрамя таго, у дакуменце гаворыцца, што ў 2013 годзе фінансаванне расходаў на бягучае ўтрыманне тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?