Новае пагадненне 24-гадовага паўабаронцы разлічана на тры гады,
паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Прэс-служба БАТЭ нагадвае, што са жніўня 2012-га выхаванец барысаўскага клуба знаходзіўся ў стане «жоўта-сініх» у статусе арандаванага. Арэнднае пагадненне з папярэдняй дружынай Сівакова — прадстаўніком мацнейшага бельгійскага дывізіёна «Зюлтэ-Варэгемам» — утрымлівала пункт аб праве на поўны выкуп трансферных правоў на футбаліста. БАТЭ гэтым скарыстаўся.

Сівакоў дэбютаваў у асноўным складзе БАТЭ ў 2005 годзе, у 2008-м прыняў удзел у першай лігачэмпіёнскай кампаніі «жоўта-сініх», а па яе выніках апынуўся ў італьянскім «Кальяры».

Затым у яго кар’еры былі італьянская «П’ячэнца», польская «Вісла» і бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». У мінулым сезоне Сівакоў згуляў за БАТЭ 16 матчаў (7 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку краіны, 7 — у Лізе чэмпіёнаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0