Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» няўдала правялі першы матч другога групавога раунда розыгрышу Еўрачэленджа.

У стартавай сустрэчы групы L чэмпіёны Беларусі ў гасцях прайгралі нямецкаму «Ольдэнбург» з лікам 64:74 (8:18, 21:17, 18:21, 17:18).

У мінчан самым выніковым аказаўся Аляксей Лашкевіч, які набраў 17 ачкоў, у актыве Аляксандра Пустагвара на бал менш, а Аляксандр Кудраўцаў зарабіў 12 ачкоў.

У іншым матчы гэтага квартэта яшчэ адзін нямецкі клуб «Бон» на выездзе атрымаў перамогу над бельгійскім «Акапі» — 65:60 (18:19, 15:13, 16:18, 16:10).

Сваю наступную гульню падапечныя Андрэя Крываноса правядуць 23 студзеня ў сябе дома супраць бельгійскай дружыны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?