«Кіроўца грузавіка МАЗ 04–41 па незразумелай прычыне ехаў праз рэчышча ракі.
На адлегласці 25–30 м ад берага МАЗ праваліўся пад лёд і цалкам пайшоў пад ваду. Глыбіня ракі ў гэтым месцы 4–5 м», — распавялі ў МНС.У кабіне аўтамабіля акрамя кіроўцы знаходзіліся 2 пасажыры: брат кіроўцы і іх знаёмы. Толькі апошні паспеў выбрацца з кабіны аўтамабіля і выратавацца.
Вадалазнай групай з кабіны дасталі труп кіроўцы. Для правядзення работ па даставанні аўтамабіля з вады была задзейнічана тэхніка МНС, а таксама мясцовага СВК, дзе і працаваў загінулы кіроўца.
Працы на месцы здарэння будуць працягнутыя сёння ў светлы час сутак.
0
0
0
0
0
0