22 студзеня намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына прыняла дэлегацыю Міністэрства замежных спраў Каралеўства Швецыя на чале з намеснікам генеральнага дырэктара, дырэктарам дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Швецыі Маленай Морд.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-шведскіх адносінаў, а таксама іншыя пытанні ўзаемнага інтарэсу, паведамляе сайт беларускага МЗС.

***

Нагадаем, што пасольства Швецыі ў Мінску цалкам спыніла працу 30 жніўня. Шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь, як таго патрабавалі беларускія ўлады. Аналагічныя дзеянні былі зроблены і беларускім бокам.

Беларуска-шведскі канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі апавясцілі Швецыю аб непрацягненні акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. Месяцам раней, 4 ліпеня, лёгкаматорны самалёт са шведскімі грамадзянамі на борце прыляцеў з Літвы ў Беларусь, з самалёта над Мінскам і Івянцом былі раскіданыя сотні плюшавых цацак з заклікамі да свабоды слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0