На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе Максім Мірны (7-е месца ў парным рэйтынгу) і Лізель Хубер (8) у другім коле (1/8 фіналу) змешанага разраду прайгралі іспанцам Нурыі Льягастэры Вівес (10) і Давіду Марэра (22) — 2:6, 7:5, 4:10 (тай-брэйк).

Раней Мірны і румын Хорыа Тэкау прайгралі ў другім коле (1/16 фіналу) мужчынскага парнага разраду.

Такім чынам, на Australian Open з беларускіх прадстаўнікоў засталася толькі Вікторыя Азаранка, якая дайшла да чвэрцьфіналу адзіночнага разраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0