Як паведамлялася раней, былы міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў уладкаваўся ў выканкам СНД на пасаду дарадцы аддзелу супрацоўніцтва ў сфэры барацьбы са злачыннасьцю, тэрарызмам і наркапагрозай. Ён кажа, што справы яго ідуць добра, на новай пасадзе ён не мае ніякіх прэферэнцый. Спачатку Куляшоў адмаўляўся ад інтэрв'ю:

«Я ўжо вам столькі надаваў гэтых інтэрв'ю, што вам, відаць, ужо чытаць паднадакучыла гэтыя інтэрв'ю».

Потым ён пагутарыў праз тэлефон. На сваёй пасадзе міністра ўнутраных спраў у 2010 годзе Анатоль Куляшоў кіраваў разгонам Плошчы 19 снежня. Ці памяняў ён сваё стаўленне да гэтых падзеяў?

Куляшоў: «Я сваіх пазіцый, як і стаўлення да ўсяго зробленага, не мяняў і не мяняю. Я ж не палітычная прастытутка. Я — чалавек слова, калі я сказаў, то раблю. І мяняць сваю пазіцыю адносна таго, што было, я не збіраўся, не збіраюся і ніколі гэтага не зраблю. Бо я дзейнічаў у рамках закона, у рамках сваіх паўнамоцтваў, якія ні на ёту не перавысіў».

«То бок вам ня сорамна?»

Куляшоў: «Не сорамна».

На просьбу пракаментаваць крымінальную справу адносна свайго былога намесніка Яўгена Полудня Анатоль Куляшоў сказаў:

«Нічога я не каментую. Гэта не мая кампетэнцыя каментаваць. Звяртайцеся да таго, хто мае права гэта каментаваць».

«Вы знаходзіцеся ў спісе неўязных на тэрыторыю ЕС...»

Куляшоў: «Дык што вас гэта займае? Што, больш няма куды ездзіць Куляшову, ці што? І што, на Еўропе свет клінам сышоўся, ці што? Паеду ў іншую краіну, калі не ў Еўропу, ну».

«То бок на выкананьні вашых службовых абавязкаў на новай працы гэта... »

Куляшоў: «Гэта ніяк не адаб’ецца. Прыкладам таму была Францыя, калі вы мяне там хацелі пасадзіць. Паехаў — і цяпер паеду. Таму не перажывайце: як езьдзіў, так і буду ездзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?