Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента авіясэрвіса Віленскага аэрапорта, які ў Беларусі жартам называюць Мінск-3, Эдвінас Левашкявічус.

«Калі шчыра, мы самі не чакалі ад вас такога пасажырапатоку. За 2012 каля 10% ад агульнага ліку нашых пасажыраў склалі госці з Беларусі. Гэта 240–250 чалавек у дзень! Мы вельмі гэтаму рады!», — цытуе словы Левашкявічуса Citydog.

Рост пасажарыратоку аэрапорту ў Вільні адбыўся дзякуючы прыходу ў горад лоў-костаў. З Вільні, у прыватнасці, лётаюць такія вядомыя кампаніі, як Wizzair і Ryanair. Таннасцю рэйсаў і карыстаюцца беларусы, якія не маюць такой магчымасці ў Мінску.

2012 год стаў лепшым за ўсю гісторыю Віленскага аэрапорта. Было перавезена 2,2 млн пасажыраў
— гэта на 29% больш, чым у 2011 годзе. Улетку аэрапорт у Вільні абслугоўваў 21 авіякампанію, якія выконваюць рэйсы па 44 напрамках. Узімку — 18 авіякампаній па 46 напрамках.

Карыстаюцца беларусы таксама аэрапортам у Каўнасе.

***

Што да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», то за 2012 г. аэрапорт абслужыў 1 821 543 пасажыры, што на 27,4% больш, чым у 2011-м.
Як было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску кампанія «Белавія» ў 2012 г. перавезла больш як 1 млн. 284 тыс. пасажыраў, што на 24% больш за ўзровень 2011 года
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?