Фільм Бэна Афлека «Аперацыя «Арга», які афіцыйна не дэманстраваўся у Іране, стаў хітом продажаў у гэтай краіне.
Дыскі з стужкай Афлека распаўсюджваюцца ў Іране нелегальна. Па словах гандляроў, «Аперацыя «Арга» стала самай прадаванай кінакарцінай за апошнія некалькі гадоў. Дакладныя аб'ёмы продажаў не паказваюцца, аднак гаворка ідзе пра «сотні тысяч» копій.
У стужцы «Аперацыя «Арга» апісваюцца падзеі, якія адбыліся ў Іране пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года.У Тэгеране тады ў закладнікі былі ўзятыя супрацоўнікі амбасады ЗША.
Фільм Афлека распавядае пра аперацыю па іх вызваленні.
«Аперацыя «Арга» выйшла ў шырокі пракат у кастрычніку. У студзені 2013 г. стала вядома, што стужку вылучылі на прэмію «Оскар» ў сямі намінацыях (уключаючы асноўную - «Найлепшы фільм»). «Аперацыя «Арга» ўжо паспела атрымаць шэраг іншых прэстыжных прэмій. У прыватнасці, Амерыканскі інстытут кінематаграфіі (AFI) прызнаў працу Афлека фільмам года.
Англамоўны трэйлер
Расійскамоўны трэйлер
0
0
0
0
0
0