Па тратуарах і праезджай частцы ў варшаўскім раёне Таргувэк гойсаюць дзікі. Некаторыя з іх настолькі нахабныя, што апанавалі ў пошуках ежы сметнікі каля жылых дамоў.
Па мясцовым парку дзікі шпацыруюць ужо каторы месяц, але дагэтуль людзі не звярталі ўвагі на жывёл. Сітуацыя зьмянілася, калі паводзіны дзікоў пачалі быць невыноснымі —
гараджане сустракалі дзікоў нават на аўтобусных прыпынках.
Служба гарадскіх лясоў абяцае, што неўзабаве пачне лавіць дзікоў і вывозіць падалей ад горада. У найбольш аблюбаваных дзікамі месцах ставяць адмысловыя прыстасаванні да адлову жывёл.
Мэрыя Варшавы дазволіла «дэпартаваць» са сталіцы ў паўднёвыя рэгіёны краіны 300 дзікоў.Праблемы з ляснымі турыстамі маюць яшчэ тры варшаўскія раёны, якія мяжуюць з лясамі: Бялалэнка, Вілянаў і Вавэр.
0
0
0
0
0
0