Фота з Твітара спявачкі Глюкозы.
Пэўны час назад
Сабчак здабыла вядомасць як знатная тусоўшчыца. Але яна, акрамя таго, мае цудоўную адукацыю. Яна скончыла Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МГІМО). Для яе гэта першы шлюб, для Вітаргана — трэці. Ён меў па адным дзіцяці ў кожнай папярэдняй сям’і.
Пра сваё вяселле маладыя не папярэджвалі. Яны сабралі гасцей проста на вечарынку і раптам з’явіліся перад імі ў вясельных строях. Адзінае фота гэтага моманту з’явілася ў Твітары сяброўкі Сабчак, спявачкі Глюкозы.