Той самы амерыканскі Філ збірае вялікую колькасць цікаўных.

Той самы амерыканскі Філ збірае вялікую колькасць цікаўных.

Каталікі, у тым ліку і ў Беларусі, адзначаюць сёння Грамніцы (15-га — праваслаўныя). Дакладная царкоўная назва свята «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» — «Стрэчанне».

На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, колісь яны аберагалі хаты ад перуна.

Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

Народныя каталіцкія прыкметы на сёння такія:

«Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я наесца травіцы», «Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга».

Гэтымі днямі ў Беларусі акурат адліга. Год таму, у 2012 г., на 2 лютага ў Беларусі стаялі маразы. У Мінску было мінус 27!

У ЗША і Канадзе сёння — Дзень сурка.
Дзве нацыі зноў давяраюць прадказанне надвор’е чацвераногаму метэаролагу. Суркоў-прадказальнікаў там шмат, але самы вядомы Філ з Пенсільваніі, пра якога нават знялі фільм з Білам Мюрэем у галоўнай ролі (Філ сыграў сябе, Мюрэй — журналіста).
Лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю, інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?