Восем вялікагрузных фур і 15 легкавых аўтамабіляў сутыкнуліся 12 лютага на аўтадарозе М/1: Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, сутыкненне адбылося каля 10.00. Пацярпеў
Пасля гэтага па ланцужку адбылося сутыкненне яшчэ 21 аўтамабіля, што ехалі за ім. Усе транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», — расказала Касьянік.«Паводле наяўных на гэты час звестак, спачатку легкавы аўтамабіль „
Форд-Ф ’южэн“, якім кіраваў26-гадовы жыхар Кобрына, сутыкнуўся з грузавой фурай, якая заязджала на весагабарытны кантроль перад пунктам збірання дарожных збораў „Федзькавічы“.
Работа пункту пропуску «Федзькавічы» не перапынялася.
«Абставіны і віноўнікі ДТЗ высвятляюцца. Паводле папярэдняй версіі, аварыя адбылася таму, што вадзіцелі не ўлічылі ўмовы надвор’я, стан дарожнага пакрыцця і не выбралі бяспечную хуткасць руху. У гэты час быў туман», — адзначыла інспектар.