Пакінуць свае спачуванні ў сувязі са смерцю прэзідэнта Угі Чавэса можна ў сераду з 12.00 да 18.00, у чацвер з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00. Пасля выхадных кніга будзе адкрыта яшчэ ў панядзелак і аўторак.

У пасольстве пакуль не вызначыліся, ці будуць у Мінску праводзіцца іншыя жалобныя мерапрыемствы.

Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла месціцца на вул. Куйбышава, 14.

Нагадаем, Уга Чавэс памёр 5 сакавіка ў 23.55 па беларускім часе пасля працяглай хваробы — у яго быў рак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?