50 гадоў таму, 22 сакавіка 1963 г., свет убачыў першы дыск The Beatles «Please me».

Дэбютны альбом гурту быў запісаны за адзін дзень -- 11 лютага 1963 г. Але да гэтага часу гурт існаваў ужо два гады і паспеў даць мноства канцэртаў у розных клубах Ліверпуля і Гамбурга, таму матэрыялу для першага альбома было дастаткова.

Частка песень напісана не Beatles, а з’яўляецца кавер-версіямі папулярных у той час кампазіцый. Іншая частка напісана Джонам Ленанам і Полам МакКартні.

Самай паспяховай і стала загалоўная песня «Please Me», якая выйшла сінглам і стала першай песняй The Beatles, што выйшла на першае месца ў брытанскіх хіт-парадах.
Папулярнымі сталі таксама «I Saw Her Standing There» і «Love Me Do».

На гэтай пласцінцы аўтарства песень The Beatles паказана як «McCartney/Lennon». Пачынаючы з другога альбома, парадак памянялі, і аўтарства паказвалася ў вядомай усім форме: «Lennon/McCartney».

У брытанскім хіт-парадзе альбом знаходзіўся на першым месцы на працягу 30 тыдняў запар з 11 мая 1963 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?