Вытворца прэзерватываў Durex прадставіў сваю новую лінію адзення «Fundawear», якая складаецца са сподняга, якое будзе вібраваць па жаданні вашага сэксуальнага партнёра. Вы і ваш партнёр зможаце ўключаць вібрацыю бялізны проста са смартфона -- такога роду дадатак прыносіць новы сэнс паняцця «сэкс па тэлефоне».

Як сказана ў дэма-відэа, датчыкі вібрацыі імітуюць чалавечыя дотыкі. Вы можаце выкарыстоўваць праграму ў смартфоне, выбіраючы пэўныя ўчасткі цела вашага партнёра, якія хацелі б стымуляваць.

Бялізны «Fundawear» пакуль яшчэ няма ў продажы. Аднак, кампанія Durex праводзіць конкурс на старонцы Facebook у Аўстраліі і прапануе магчымасць выйграць набор бялізны Fundawear перш, чым ён паступіць у продаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?