Чэмпіянат свету па снукеры, што завершыўся сёння ў Шэфілдзе, выйграў брытанец Роні О'Саліван.

У фінале ён перамог свайго суайчынніка Бэры Хоўкінса з агульным лікам 18:12 і стаў пяціразовым чэмпіёнам свету.

Прафесійная кар'ера О'Салівана пачалася ў 1992 г. Ён лічыцца адным з самых папулярных снукерыстаў свету ХХІ ст., за што атрымаў некалькі мянушак, у тым ліку Ракета і Чарадзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0