17 мая суддзя Першамайскага суда Мінска Юрый Гарбатоўскі разгледзеў адміністратыўную справу Васіля Парфянкова і пакараў яго штрафам у памеры трох мільёна рублёў. Актывіста прызнаны вінаватым паводле ч.2 артыкула 24.12 КоАП.

Парфянкоў, удзельнік «Плошчы-2010», 9 лютага быў вызвалены з арыштнага дому пры Баранавіцкім СІЗА № 6, дзе ён адбываў 6-месячны арышт за невыкананне умоваў прэвентыўнага нагляду, усталяванага судом Першамайскага раёна Менска. 4 красавіка суддзя гэтага ж суда Юрый Гарбатоўскі ізноў пакараў актывіста паводле ч.1 арт. 24.12 КаАП — штрафам у памеры васьмі базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?