17 мая шведская праваабарончая арганізацыя Ostgruppen правяла акцыю сярод удзельнікаў кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (МФХ) у Стакгольме.

Праваабаронцы пад кіраўніцтвам старшыні ініцыятывы Марціна Углы раздалі ўлёткі з інфармацыяй кампаніі "Don't Play with the Dictator!", патрабуючы пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2014 года з Беларусі. Удзельнікі акцыі сустрэліся з прэзідэнтам МФХ Рэне Фазелем (на здымку 1 у цэнтры) і старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Яўгенам Ворсіным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?