Ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём месцамі, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11-17 градусаў. Днём будзе ад 22 градусаў вышэй за нуль па захадзе да 29 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.
0
0
0
0
0
0