У ЗША памёр галівудскі акцёр Дэніс Фарына. Акцёру было 69 гадоў. Паведамляецца, што прычынай смерці быў тромб у лёгкіх.

Дэніс Фарына нарадзіўся ў Чыкага ў вісакосны год, 29 лютага (1944). Ён быў паліцэйскім: з 1967 па 1985 гг. служыў у паліцыі Чыкага, а прадзюсар украінскага паходжання Майкл Ман рэгулярна запрашаў яго ў свае фільмы ў якасці кансультанта. Урэшце Ман запрасіў у 1981 г. у фільм «Злодзей».

А слава прыйшла пасля серыяла «Крымінальная гісторыя», дзе герой Дэніса Фарыны (паліцэйскі Майкл Тарэла) палюе на Рэя Луку.

Фільм заснаваны на падзеях у Чыкага ў 1960-я.

Таксама Дэніс Фарына праславіўся роляй дэтэктыва Джо Фантаны ў тэлевізійным серыяле «Закон і парадак», удзелам у серыяле «Паліцыя Маямі», фільме «Выратаваць радавога Раяна», бліскуча сыграў «Кузэна Аві з Нью-Ёрка» ў фільме Гая Рычы «Скрадзі» (Вялікі куш).

Усяго Дэніс Фарына сыграў у кіно больш за 30 роляў.

Славу Дэнісу Фарыне прынёс серыял «Крымінальная гісторыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?