Самалёт авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс B2-984 з Масквы ў Мінск, вярнуўся ў Дамадзедава.

Рэйс вылецеў з Дамадзедава ў 10 гадзін 18 хвілін па маскоўскім часе і вярнуўся назад у 10 гадзін 45 хвілін.

Рэйс В2-984 пасля вылету ў Мінск вымушаны быў вярнуцца ў аэрапорт «Дамадзедава» з-за супрацьпраўных дзеянняў аднаго з пасажыраў. «Пасажыр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і ўчыніў дэбош на борце пасля ўзлёту паветранага судна. Камандзір экіпажу паветранага судна ў мэтах бяспекі прыняў рашэнне вярнуцца ў аэрапорт вылету, пры гэтым апавясціўшы наземныя службы аэрапорта Дамадзедава аб нестандартнай сітуацыі на борце», — растлумачылі ў кампаніі.

У «Белавія» дадалі, што да моманту пасадкі самалёта сіламі кабіны экіпажа і пасажыраў хуліганскія дзеянні былі спынены. Пасажыра пасадзілі ў крэсла і звязалі.
Пасля пасадкі паветранага судна на борт прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія затрымалі дэбашыра.
«На дадзены момант самалёт гатовы да вылету ў Мінск.
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» гарантуе транзітным пасажырам, якія едуць праз Мінск, стыкоўку са сваімі рэйсамі. Выбачаемся за нязручнасці і дзякуем пасажырам за аказаную дапамогу», — дадалі ў авіякампаніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0