Грэбаванне выкананнем элементарных правіл у частцы захаванасці маёмасці пазбавіла пенсіянерку з вёскі Галімшчына Іўеўскага раёна амаль чатырох мільёнаў рублёў.

Паводле версіі праваахоўнікаў, 81-гадовы мужчына ведаў, дзе ляжыць ключ ад дома, і гэтым скарыстаўся.

Доўгі час дапамагаючы суседцы па гаспадарцы, падазраваны бачыў, куды яна кладзе ключ. Выбраўшы момант, калі пажылая жанчына з раніцы пайшла працаваць на агарод, пенсіянер забраўся да яе ў дом, адкуль пасля вынес тры мільёны сямсот тысяч беларускіх рублёў, якія ляжалі ў шафе.

Крымінальная справа распачата на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?