ААН выпускае серыял «Вышэй за неба» — гісторыю пра музыку, хворага на СНІД, знятую Дзмітрыем Марыніным і Андрэем Курэйчыкам.


Выхад паўнаметражнага фільма «Вышэй за неба» адбыўся ў 2012 годзе і стаў сапраўды гучнай прэм’ерай. Тым не менш, запомніўся фільм не ў апошнюю чаргу скандалам, які разгарнуўся вакол яго — тады замест серыяльнай версіі ў сеціве з’явіўся «поўны метр», а здымачная група настойвала на тым, што мае поўнае права паказваць «Вышэй за неба» на фестывалях.

Фільм неаднаразова выдаляўся з сервера YouTube, але шырока разыходзіўся па сацыяльных сетках.
Пра серыял, які мусіў выйсці яшчэ год таму, нічога не было чутно. Урэшце, 8 верасня на партале Tut.by будзе прэзентавана першая серыя «Вышэй за неба».


«Серыял на Tut.by будзе прэзентаваны цалкам, — кажа спецыяліст групы кіравання грантамі ААН Маша Маліноўская.

— Ён будзе выходзіць па серыі ў дзень, будзе даступны да вольнай спампоўкі. Час, калі серыял будзе выходзіць і некаторыя іншыя падрабязнасці мы паведамім пазней».

Ад самага пачатку гаворка ішла пра тое, што «Вышэй за неба» пакажуць па адным з цэнтральных каналаў. Андрэй Курэйчык тады казаў, што з фільма могуць выразаць людзей, якія знаходзяцца ў сумна вядомым «чорным спісе». Чаму ж ААН вырашыла прэзентаваць серыял у інтэрнэце?

«Мы вядзем перамовы з тэлебачаннем. — кажа спадарыня Маліноўская. — Аднак існуе тэхнічны момант.

У прайм-тайм на любым канале ідзе рэклама, а „Вышэй за неба“ некамерцыйны праект, і перарываць стужку рэкламай нельга. Аднак стала зразумела, што далей адкладаць яго выхад немагчыма, таму мы вырашылі прэзентаваць яго на Tut.by».


Прадстаўнікі ААН спадзяюцца, што з выхадам серыяла скандал вакол «Вышэй за неба», які часам успыхвае па-новай, скончыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?