Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў возьме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў якасці кандыдата, калі ўбачыць, што яму «будзе трэба гэта зрабіць».

Аб гэтым палітык заявіў у інтэрв’ю БелаПАН пасля прэс-канферэнцыі ініцыятывы «Народны рэферэндум» у Мінску 4 верасня.

Ён не ўпэўнены, што апазіцыя зможа выйсці на адзінага кандыдата да наступных прэзідэнцкіх выбарах.

«Але гэта не будуць выбары 2010 года, на ўдзельніках
будзе вельмі вялікая адказнасць. Калі яны не перамогуць, то ім прыйдзецца значна складаней, чым людзям, якія ўдзельнічалі ў выбарах у 2010 годзе», — лічыць Някляеў.

Палітык патлумачыў, што ў 2015 годзе істотна зменіцца палітычная сітуацыя ў краіне ў сувязі з падпісаннем дагавора аб Еўразійскім саюзе.

«Я не думаю, што гэтае падпісанне будзе простым. Узнікнуць праблемы не толькі ў Лукашэнкі, але і ва ўсяго грамадства. Расія будзе відавочна актывізаваць сваю прысутнасць у Беларусі», — сказаў ён.

«Таму нам трэба захаваць нашы сілы, каб ў гэты складаны час не апынуцца на абочыне. Для гэтага мы аб’ядноўваемся ў кааліцыю па рэферэндуме, і я буду прыкладаць усе намаганні, каб аб’яднацца з усімі астатнімі структурамі», — заявіў Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?