Супрацоўнікі сталічнай фінансавай міліцыі Камітэта дзяржаўнага кантролю сумесна з работнікамі падатковай інспекцыі ў ходзе праверкі аднаго са сталічных рынкаў выявілі кавуны і дыні, якія прадаваліся без дакументаў з пацвярджэннем іх паходжання і якасці.

Як паведамляе прэс-служба КДК, гэтая прадукцыя згодна з дакументацыяй знаходзілася або рыхтавалася да рэалізацыі ў гандлёвых пунктах беларускага прадпрыемства, а фактычна належала замежным грамадзянам, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле наяўнай аператыўнай інфармацыі, кавуны і дыні набываліся за наяўны разлік без дакументаў.

У выніку супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі каля дзвюх тон бахчавой прадукцыі.

За гэтае парушэнне Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі, а ў выпадку ўстанаўлення фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў і прылад правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?