Па падазрэнні ў распаўсюджванні пагроз аб выбуху школ у Маладзечне затрыманыя дзве асобы. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Зараз праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-
вышуковыя мерапрыемствы» , — адзначыла афіцыйны прадстаўнік СК.

Як паведамлялася, раніцай 5 верасня ў дзве школы Маладзечна прыйшлі па пошце лісты, у якіх утрымліваліся пагрозы падарваць навучальныя ўстановы,

калі на ўказаны рахунак не будуць пералічаныя $10 тыс. Пазней такія ж канверты прыйшлі яшчэ ў восем школ горада.

Органы ўнутраных спраў маментальна адрэагавалі на пагрозу — усе школьнікі і персанал школ былі эвакуяваныя, а ў будынкі накіраваны піратэхнічныя групы ўнутраных войскаў МУС, а таксама спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».

Усе школы старанна абследавалі, ніякіх выбуховых прылад знойдзена не было.

Па паведамленнях аб замініраванні устаноў адукацыі горада Маладзечна Упраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа.

Дзеянні зламыснікаў кваліфікаваныя як загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, што пацягнула цяжкія наступствы

(ч.2 арт.340 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?