Зборная Пэру вызначылася са складам на матч Кубку Дэвіса са зборнай Беларусі.

Хаймэ Ісага мае намер выкарыстаць наступны квартэт тэнісістаў:

Люіс Орна (86-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў), Іван Міранда (229), Матыяс Сілва (715), Маурысіё Эшасу (1116).

У беларускай зборнай пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Татура да матчу стадыі плэй-оф Сусьветнай групы рыхтуюцца Максім Мірны (98), Уладзімер Ваўчкоў (542), Андрэй Каратчэня (924) і Уладзімер Ігнацік (бяз рэйтынгу).

Сустрэча пройдзе праз тыдзень, 21—23 верасьня ў сталіцы Пэру на адкрытым грунтовым корце «Rinconada Country Club». Пачатак матчу ў пятніцу і нядзелю а 17-й паводле менскага часу, у суботу а 19-й.

Пераможца сустрэчы атрымае права ў наступны сэзоне выступаць у складзе 16 элітных зборных Кубку Дэвіса. Няўдачнік апусьціцца ў рэгіянальны дывізіён.

Прессбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0