«Так, гэта не падробка. Гэта насамрэч робіцца. Зараз нашы спецыялісты рыхтуюць афіцыйны прэс-рэліз, у якім мы падрабязна патлумачым прычыны анкетавання», — паведамілі работнікі Нацбанка ў каментары Еўрарадыё.
Нагадаем, што ананімныя анкеты тым, хто выязджае з Беларусі, пачалі раздаваць на выхадных на некаторых пунктах пропуску. На паперах пазначана, што апытанне праводзіць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Пытанні анкеты датычаць таго, колькі дзён чалавек плануе правесці за мяжой, з якой мэтай туды едзе і колькі грошай збіраецца там патраціць.
0
0
0
0
0
0