З-за сутыкнення са статкам кароў больш чым на гадзіну быў затрыманы рух пасажырскага цягніка № 26 «Мінск-Масква» ў Дубровенскім раёне.

Статак кароў перакрыў чыгунку ў Дубровенскім раёне, загінула больш за 50 жывёл.

Сутыкненне адбылося на 495 км чыгуначнага перагона Асінаўка — Краснае каля вёскі Засценкі ў ноч на 23 верасня. На рэйках апынуўся статак з 164 кароў, якія належаць СВК «Рэдзькі».

У выніку здарэння загінула 52 жывёл, пацярпелых людзей няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?