ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» (ББМБ) прададзена за 4,9 млн. еўра.

Gazeta.pl

Gazeta.pl

Здзелка куплі-продажу зарэгістравана 18 кастрычніка ў сістэме БЕКАС «Беларускай валютна-фондавай біржы».

У выніку здзелкі было прададзена 287.689 акцый банка (95,5% статутнага фонду). Сума здзелкі склала 4 млн. 867,7 тыс. еўра.

У ліпені гэтага года польскі фінансавы холдынг Getin Holding паведаміў аб падпісанні папярэдняга пагаднення па набыцці 95,5% статутнага капіталу ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу».

Паводле польскіх СМІ, уладальнікам Getin Holding з'яўляецца буйны польскі бізнэсмен Лешак Чарнецкі. Раней ён ужо набыў у Беларусі «Ідэабанк» (былы «Сомбелбанк»)

ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» — спецыялізаваны банк для прадпрымальнікаў, малога і сярэдняга бізнесу. Акцыянерамі банка раней выступалі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (EBRD); Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), а таксама германскія, нідэрландскія і амерыканскія кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?