lifenews.ru
Фота svoboda.org.
Фота svoboda.org.
У салоне пасажырскага аўтобуса ў Валгаградзе (Расія), дзе ў выніку выбуху загінулі прынамсі шэсць чалавек, спрацавала бомба, паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі.
У аўтобусе спрацавала «неўстаноўленая выбуховая прылада», гаворыцца ў паведамленні.
Як мінімум 18 чалавек параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Восем пацярпелых падчас выбуху знаходзяцца ў рэанімацыі.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, экстрана спынены рух усіх маршрутных таксі ў горадзе.
Першапачаткова мясцовая паліцыя называла ў якасці адной з версій выбуху газу, аднак пазней прызнала, што гэтая версія была няправільнай.
Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу паводле артыкулаў «тэракт», «забойства» і «незаконны абарот зброі».