У Мінску 24—25 кастрычніка падчас правядзення Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД будзе часова абмежаваны рух транспартных сродкаў па некаторых вуліцах.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска.

«У сувязі з правядзеннем гэтых мерапрыемстваў 24—25 кастрычніка будзе часова абмежаваны рух транспарту па праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, на МКАД, па вуліцы Арлоўскай», — паведамляе ДАІ.

Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю і выключыць гэтыя ўчасткі вулічнай транспартнай сеткі са сваіх маршрутаў,

а таксама, па магчымасці, адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту ў гэтыя дні.

ДАІ Мінска 24-25 кастрычніка будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Увесь асабісты склад будзе гарантаваць бяспеку дарожнага руху на ключавых магістралях і скрыжаваннях горада, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0