Цяпер ужо былы галоўны санітарны ўрач Расіі, які забараняў беларускія малако і свініну, прадукты, перабраўся ў апарат Дзмітрыя Мядзведзева.

Выконваць абавязкі кіраўніка «Расспажыўнагляду» прызначаная Ганна Папова. Як паведаміла прэс-сакратар старшыні расійскага ўрада Наталля Цімакова, Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў адпаведныя распараджэнні напярэдадні.

«Прэм'ер Мядзведзеў прапанаваў Генадзю Анішчанка па заканчэнні гэтай дамовы перайсці на працу ў апарат ўрада на пасаду памочніка прэм'ер-міністра роўна год таму, пры заключэнні апошняга кантракту», — патлумачыла Цімакова.

Што да Ганны Паповай дык не выключана, што яна заняла крэсла Генадзя Анішчанкі часова: «Канчатковае рашэнне па кандыдатуры кіраўніка «Расспажыўнагляду» будзе прынята пазней», — падкрэсліла прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?