Федэральная антыманапольная служба Расіі не атрымлівала ні ад каго хадайніцтваў на куплю долі ва «Уралкаліі», паведамляе РІА Новости са спасылкай на кіраўніка ФАС Ігара Арцем'ева.

Адказваючы на пытанне журналістаў на брыфінгу ў пятніцу, ці ёсць цяпер у ФАС хадайніцтва ад якіх-небудзь кампаній пра набыццё долі ва «Уралкаліі», ён сказаў: «Цяпер няма».

Размовы пра тое, што саўладальнік «Уралкалія» Сулейман Керымаў збіраецца прадаць свае 21,75% акцый у кампаніі ідуць з тых часоў, як Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?