Віктар Піліпец. Фота gp.by.

Віктар Піліпец. Фота gp.by.

Вядзе працэс суддзя Сяргей Конеў, абвінаваўца — пракурор Кічыгін. Суд ідзе ў адкрытым рэжыме.

Былога кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца арыштавалі ў верасні 2012. Перад самым арыштам ён пакінуў пасаду кіраўніка горада. Яго абвінавацілі ў тым, што з верасня па кастрычнік 2011 разам з супрацоўнікамі УКСа Гомельскага гарвыканкама незаконна размяркоўваў паміж сваякамі і знаёмымі кватэры па значна заніжаных цэнах. Кватэры ж гэтыя мелі атрымаць людзі, чыё жытло падпадала пад знос.

Нанесеная шкода бюджэту — 3,8 млрд рублёў. Кватэры вернуты дзяржаве.

Піліпцу пагражае да 10 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?