Гэтую інфармацыю пацвердзіў дырэктар сеткі Андрэй Зубкоў пасля акцыі ў падтрымку маладых беларускіх тэнісістаў.

«Шэсць новых праектаў уваходзяць у фазу будаўніцтва. 4 крамы знаходзяцца цяпер на рэканструкцыі», —

сказаў Зубкоў, каментуючы планы кампаніі па развіцці сеткі ў Мінску. Усяго ў Беларусі ў сетцы «Еўраопт» налічваецца 150 крамаў, з іх 30 — у сталіцы.

Самы буйны праект, які рэалізуе даччыная структура «Еўрагандлю» «Маяк Інвест», — гэта будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра з убудаваным паркінгам і дзевяціпавярховым адміністрацыйна-бытавым комплексам. Ён размесціцца ў межах вуліц Маякоўскага — Дзянісаўская — Сямёнава. Агульная плошча — каля 53 тыс. кв.м. Увесь аб'ект плануецца здаць да канца 2014 года. «Там будзе гіпермаркет «Еўраопт» плошчай 6-6,5 тыс. кв.м. Наша сетка бытавой тэхнікі. Астатняе будзем здаваць у арэнду», — сказаў Зубкоў.

Паводле дадзеных інвестыцыйнага атласа Мінска, «Еўрагандаль» плануе пабудаваць гіпермаркет «Еўраопт» па пр. Партызанскім — МКАД плошчай 10 тыс. кв.м, а таксама гандлёва-забаўляльны цэнтр у мікрараёне Каменная Горка (6 тыс. кв.м). «На гэтых аб'ектах заканчваецца праца па праектаванні. Можа быць, да канца года выйдзем на пляцоўкі [і прыступім да будаўніцтва]. Каб увесці такі цэнтр, трэба 10-12 месяцаў», — сказаў Зубкоў.

Аб іншых планах Андрэй Зубкоў не гаворыць, таму што не ведае, што «скажа новы закон аб гандлі, якую для нас долю на рынку вызначыць».

Нядаўна «Еўрагандаль» падпісаў мемарандум з Ашчадным банкам Расіі на адкрыццё крэдытнай лініі да 150 млн даляраў.

«Сродкі будуць падавацца па меры нашай патрэбы», - сказаў Зубкоў.

Варта нагадаць, што ў мінулым годзе расійскі Альфа-банк даў сіндыкаваны 5-гадовы крэдыт «Еўрагандлю» на суму 100 млн даляраў. Па словах Андрэя Зубкова, крэдыт «ужо засвоены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?