Следчы камітэт Беларусі даў «прынцыповую згоду» на сустрэчу прадстаўнікоў расійскага пасольства з гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведаміў расійскі консул Ігар Карагін.

Згода СК была атрыманая сёння, 13 лістапада.

«Нам хацелася б правесці сустрэчу крыху раней, цяпер узгадняем са Следчым камітэтам дату і час», — расказаў Карагін. Дыпламат удакладніў, што ўзгадненне плануецца завяршыць да канца сённяшняга дня.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны 26 жніўня ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0