Беларускі абаронца Дзмітрый Корабаў адправіўся з «Тампы Бэй» назад у клуб Амерыканскай хакейнай лігі (другая па значнасці пасля НХЛ) «Сірак'юз», паведамляе Goals.by

Мінулай ноччу Корабаў дэбютаваў у НХЛ, прыняўшы ўдзел у матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Лос-Анджэлеса» (2:5).

У складзе «Сірак'юз» Корабаў ў 13 матчах набраў 6 (0+6) ачкоў і з'яўляецца лідарам у камандзе па паказчыку карыснасці з «+7».

22 лістапада «Сірак'юз Кранч» гуляе ў Манрэалі з «Гамільтанам Бульдагз».

У АХЛ выступаюць 30 камандаў, разбітыя на дзве канферэнцыі Усход і Захад. «Сірак'юз» ва Усходняй канферэнцыі (15 камандаў) займае цяпер 6-е месца.

У мінулым сезоне клуб разам з Дзмітрыем Корабавым дабраўся да фіналу галоўнага турніру АХЛ — Кубка Колдэра, дзе прайграў 2:4 «Гранд-Рэпідсу».

Корабаў у мінулым сезоне у рэгулярным чэмпіянаце правёў за «Сірак'юз» 65 матчаў, закінуў тры шайбы, зрабіў 19 галявых перадачаў, каэфіцыент карыснасці +20. У плэй--оф Кубка Колдэра згуляў 17 матчаў (1+1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?