Мінгарвыканкам устанавіў максімальныя адпускныя цэны на бульбу і агароднінную прадукцыю на перыяд захоўвання і рэалізацыі ўраджаю 2013 года са штомесячным павелічэннем. 

Рашэнне гарвыканкама № 2823 прынятае ад 12 лістапада 2013 года і 20 лістапада размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, межавая максімальная рознічная цана на свежую бульбу складзе ад 5.170 рублёў за 1 кілаграм у лістападзе гэтага года да 5.800 рублёў у маі 2014-га, на капусту — ад 5.490 да 6.200 рублёў, на моркву — ад 5.490 да 6.300 рублёў, на буракі — ад 4.710 да 5.400 рублёў, на цыбулю рэпчатую — ад 6.600 да 7.600 рублёў за кілаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?