«У адказ на масавыя пратэсты ўкраінцаў супраць злачыннага зацягвання дзяржавы ў ярмо Мытнага Саюза, прэм'ер-міністр Азараў пачаў падрыхтоўку да ўступлення Украіны ў МС.
Пра гэта сведчаць дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні народнага дэпутата Украіны Сяргея Капліна», — гаворыцца ў прэс-рэлізе народнага дэпутата, які цытуе gazeta.ua.
Сяргей Каплін ініцыюе стварэнне часовай следчай камісіі па расследаванні супрацьпраўнай дзейнасці прэм'ер-міністра Азарава, які рыхтуе дакументы на ўступленне Украіны ў Мытны саюз без рашэнняў парламента і рэферэндуму.
Каплін таксама заяўляе, што ён заклікае ўсіх простых людзей, неабыякавых за сваю будучыню, будучыню сваіх дзяцей, падтрымаць пратэсты супраць «агрэсіўнай «мытнай» палітыкі рабаўнічага рэжыму Януковіча і яго прыхільнікаў».