Прэзідэнт даручыў вызначыцца да студзеня.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы да 1 студзеня 2014 Мінгарвыканкам павінен канчаткова вызначыцца і прадставіць сваю канцэпцыю забудовы «Мінск- Сіці».

Пра гэта паведаміла Жанна Бірыч, намеснік кіраўніка Мінскага гарвыканкама, перадае Realt.by.

— «Мінск-Сіці» — адзіная ўнікальная пляцоўка, якая засталася ў горадзе, таму яе неабходна забудаваць разумна, — сказала Жанна Бірыч.

Конкурс па забудове тэрыторыі праводзіўся з той мэтай, каб сабраць шэраг канцэпцый і выпрацаваць канчатковае рашэнне. Прапанаваныя канцэпцыі прадугледжвалі будаўніцтва на дадзенай тэрыторыі бізнэс-цэнтра, міжнароднага фінансавага цэнтра, гандлёва-забаўляльнага цэнтра, — праінфармавала намеснік старшыні. «Аднак пакуль магу сказаць толькі адно. На дадзенай тэрыторыі не будзе будавацца толькі адно жыллё», — удакладніла Жанна Бірыч.

Намеснік старшыні не стала распавядаць аб канцэпцыі, якую будзе прапаноўваць Мінскі гарвыканкам. Але паабяцала падзяліцца гэтай інфармацыяй з журналістамі і грамадскасцю ў студзені 2014 года.

Пасля прыняцця канцэпцыі дадзеная пляцоўка, хутчэй за ўсё, будзе выстаўлена на аўкцыён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?