Чацверты Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар‑2007″, што адбываецца на гэтым тыдні ў Менску, праходзіць без удзелу калектываў з Полаччыны.

Як паведамляе «Химик», тэатр Полацкага дзяржаўнага універсітэта «Арт» і полацкі Народны моладзевы тэатр «Пілігрым», што на двух мінулых фестывалях забіралі разам ледзьве не палову ўсіх узнагарод, не атрымалі дазволу сёлета ўдзельнічаць у фестывалі.

Умовы фестывалю «Тэатральны куфар» прадугледжваюць, што кожны калектыў можа ўдзельнічаць у фестывалі толькі два гады запар. Але па інфармацыі «Химика», тэатр «Арт» і сёлета атрымаў запрашэнне на фестываль і абяцанне ад арганізатараў перагледзець свае ўмовы. Але потым тэатру было адмоўлена. «Пілігрым» апынуўся па‑за праграмай «Куфара» з падставы таго, што гэта не студэнтскі, а проста моладзевы тэатр. Тым часам для гасцей з далёкага замежжа арганізатары фэсту зрабілі выключэнне: запрасілі да ўдзелу швейцарскі моладзевы тэатр «youTOO».

Усяго у межах фестываля пакажуць 16 спектакляў тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Латвіі, Бельгіі, Эстоніі, Швейцарыі і Балгарыі, паведамляе «Химик».

«Хімік» via Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0