Сёлета ДАІ рыхтуе важнае новаўвядзенне. За парушэнне правілаў стаянкі (няправільную паркоўку) будуць караць не кіроўцу, а ўласніка аўто.

Пра гэта паведаміў кіраўнік беларускага ДАІ Юрый Літвін падчас прамой лініі газеты «Транспартны веснік».

Падобнага правіла супрацоўнікі ДАІ прытрымліваюцца пра пакаранні за перавышэнне хуткасці, зафіксаванае камерамі фота- і відэафіксацыі.

Вызначэнне парушальніка правілаў паркоўкі на дадзены момант - прававая дзірка ў заканадаўстве. Супрацоўнік ДАІ мусіць даказаць, што аўтамабіль прыпаркаваў у забароненым месцы канкрэтны грамадзянін. Аднак кіроўцы, якія вяртаюцца да няправільна прапаркаванай машыны, карыстаюцца ўніверсальным адказам: «Паркаваў машыну не я, а кум/брат/сват». А прамых доказаў іх віны звычайна бракуе.

Апроч таго, паводле словаў Юрыя Літвіна, будзе ўведзенае абавязковае выкарыстанне зімовай гумы і дзіцячых крэслаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?