Навагрудскі замак.
Крэва. 1385. Прыбыццё паслоў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства для падпісання уніі.
Вільня. Так званая «Міндоўгава Катэдра». Верхні і Ніжні замак у пачатак ХІІІ ст.
Вільня. XIV ст. Ягайлава катэдра.
Вільня. Часы Ягайлы. Пачатак XV ст.
Вільня. XVI ст. Часы Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.
Вільня. XVI ст. Палац вялікіх князёў.
Вільня. Пачатак XVI ст. Готыка. Часы вялікага князя Аляксандра.
Вільня. XVI ст. Рэнесанс. Часы вялікага князя Сцяпана Батуры.
Трокі. XIV ст.
Трокі. Пачатак XV ст. Вітаўт зрабіў сваё радавое гняздо магутнай фартэцыяй.
Трокі. XV ст. Умацаванне замка.
Меднікі (Медзінінкай). 1402. Князь Свідрыгайла з дапамогай крыжакоў спрабуе адабраць у Вітаўта ўладу над ВКЛ. Не здолеўшы ўзяць Вільню, войска абклала недалёкія Меднікі.
Коўна. XIV ст. Будаўніцтва замка.
Коўна. 1362. Аблога замка крыжакамі.
Коўна. XVI ст.
Гэтую ўнікальную рэканструкцыю зрабіла літоўская кампанія Metalo Forma.
«Наша асноўная ідэя — аднавіць галоўных герояў гісторыі ВКЛ – замкі», — адзначаюць стваральнікі.
Кожная выява стваралася на аснове канкрэтнага гістарычнага факту або канкрэтнай эпохі, апісанай у гістарычных крыніцах.
Рэканструктары абапіраліся на старыя гравюры, літаграфіі, археалагічныя звесткі.
Набраўшы дастаткова матэрыялу па абранай тэме, ствараліся чарцяжы аб'ектаў у трохмернай прасторы.
Усе прапорцыі старанна вымяраліся ў метрах і сантыметрах, пераконваюць стваральнікі.
На працу над кожным малюнкам сыходзіла ад 1 да 3 месяцаў.





