На шляху да чаргі па «дары вешчуноў» збіралі ахвяраванні на храм.
Чарга пачыналася ўсяго за сотню метраў ад праспекта Незалежнасці.
Людзі ў чарзе апранаюцца цяплей.
Грэцца можна ў чырвоных спецыяльных намётах…
…таксама грэцца можна ў аўтобусах, якія стаяць уздоўж чаргі.
…грэцца можна і ў пад'ездах, як гэтая спадарыня. Яна кажа, што стаіць у чарзе ад 15.00.
Былі ў чарзе бацькі з малымі дзецьмі.
Але пераважалі людзі сталага веку.
Сярод шматтысячнага натоўпу было проста згубіць адно аднаго.
Турнікеты на падыходах да храма.
У Мінск сёння даставілі «дары вешчуноў» — праваслаўную рэліквію з манастыра Святога Паўла на Афонскай гары.
Легенда сцвярджае, што гэта тыя самыя дары, якія прынеслі вешчуны маленькаму Ісусу Хрысту. Але навукоўцы даводзяць, што рэліквія — часткі параднага пояса аднаго з апошніх візантыйскіх імператараў.
Перш чым трапіць у Беларусь, дары пабывалі ў Расіі. У Маскве і Пецярбургу людзі стаялі па шмат гадзін у чарзе, каб іх пабачыць.
З аэрапорту Мінск-2 дары прывезлі ў храм Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці (вул. Скарыны, 11, мікрараён «Усход»).
Паглядзець на іх ідуць тысячы людзей (назіральнікі кажуць — ад 5 да 10 тысяч), нягледзячы на вечар і моцны холад. Утварылася чарга ў некалькі кіламетраў.
Уздоўж чаргі стаяць спецыяльныя аўтобусы і намёты, у якіх можна сагрэцца.
«Дары вешчуноў» прабудуць у Мінску да 23 студзеня. Далей іх павязуць у Кіеў.
Чытайце таксама: У Мінск прывязуць «дары вешчуноў»: што гэта такое насамрэч