МЗС Швецыі спадзяецца, што ўкраінская ўлада саступіць і перагледзіць прынятыя 16 студзеня законы, сутыкнуўшыся з крытыкай і напамінам пра ўзятыя на сябе абавязкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Громадське. ТБ» сказаў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

«Мы зробім усё магчымае, каб на выбарах у наступным годзе паважалі існуючых кандыдатаў. А таксама паглядзім, што можна зрабіць з боку ЕС, каб Украіна не стала новай Беларуссю, страціўшы і сваю будучыню і дасягненні перыяду незалежнасці»,

– сказаў шведскі дыпламат.

Ён пацвердзіў, што ЕС і ЗША вядуць актыўныя перамовы аб увядзенні санкцый.

«Украінская ўлада забываецца, што мы будзем ацэньваць не тое, што яны кажуць, а тое, што яны робяць. А мы бачым, што яны звярнуліся да суровага абмежавання грамадзянскіх правоў і свабод і гэта ключавы момант у адносінах паміж ЕС і Украінай цяпер», – заявіў Більт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?