Японскія распрацоўшчыкі прыдумалі ліфчык з зашпількай, якая аўтаматычна адкрываецца ў тым выпадку, калі жанчына адчувае сапраўднае каханне.

Камплект, які атрымаў назву True Love Tester, складаецца з уласна бюстгальтара з сэнсарнымі датчыкамі і рэагуючай на пачуцці зашпількай, а таксама праграмай для смартфона, якая і вызначае, расшпільвацца станіку ці не. Бюстгальтар звязаецца са смартфонам праз Bluetooth.

Ліфчык пасылае праграме інфармацыю аб сардэчным рытме, узроўні гармонаў і агульным стане нервовай сістэмы жанчыны. Пры гэтым распрацоўшчыкі з кампаніі Ravijour запэўнілі, што жанчыны могуць не баяцца, што ліфчык-станік расшпіліцца ў самы непатрэбны момант: праграма ў стане адрозніць паскоранае сэрцабіцце, выкліканае каханнем, ад сэрцабіцця пасля заняткаў спортам або прагляду трымценніка.

Наколькі вялікая партыя такой незвычайнай бялізны будзе выпушчаная ў серыйную вытворчасць, не вядома. Таксама не вядома цана пакупкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?