Расійскі бізнэсмэн можа прадаць 40% акцый золатаздабывальнай кампаніі Polyus Gold. Продаж рыхтуецца з восені, аднак пакуль ахвотных купіць пакет акцый няма — цэны на золата знізіліся амаль на траціну за мінулы год.

Polyus Gold валодае ліцэнзіяй на адным з найбуйнейшых радовішчаў — Наталкінскім. Акрамя Керымава ў лік акцыянераў Polyus Gold уваходзіць кампанія Receza Limited, афіляваная з былым саўладальнікам «Вім-Біль-Дана» Гаўрыілам Юшваевым, і кампанія Lizarazu Limited, звязаная з бізнэсмэнам Амірханам Моры.

Керымаў працягвае пазбаўляцца ад актываў з восені мінулага года пасля канфлікту паміж кампаніямі «Уралкалій» і «Беларуськаліем». Керымаў ужо прадаў пакет акцый кампаніі «АЛРОСА» і дэвелаперскай ПІК.

Пакет акцый у Polyus Gold — апошні пакінуты у бізнэсоўца буйны актыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?